|
Олег Раков
(Беларусь, Минск)
Самота, жаль і боль адчаю,-
Усе знаёмы яны мне.
Я позірк жаха адчуваю
У гэтай восеньскай вясне.
Грымота ззяе з новай сілай,
Нібы дажджлівы шэры дзень.
Кранаюць свежыя магілы
Маю амаль сляпую цень.
Маланка б'е, нібыта молат,
І сэрца боль ужо ў крыві.
І не спыніць мне болей голад,
У цемры знікне красавік.
Я ненавіжу гэты пыл,
Я ненавіжу гэты горад,
Дзе я аднойчы, мабыць, быў;
Дзе біў хлыстом магутны вораг.
Не трэба болей казак мне,
Пра ледьзве чутнае каханне,
Пра кліч зязюлі па вясне
І пра журботнае расстанне.
І што рабіць, калі зямля,
Не носіць поступы паэта.
Не зарастае плын былля,
А гэта адская планета -
Трывае зло. І кожны дзень,
Нібыта ветрамі спазнення.
І вось мая глухая цень,
Сумуе зноў, няма надхнення.
І рукі просяцца ў кулак,
Калі б згубіць маю карону...
Я сам будую кавардак
І сам жадаю быць у палоне.
ПРОИЗВЕДЕНИЯ:
поэзия
Warning: mysql_fetch_row() expects parameter 1 to be resource, bool given in /home/users/j/j712673/domains/lito1.ru/avtor.php on line 164
проза
|
| | |